БЕЛ Ł РУС

Іўдзеі святкуюць Песах

8.04.2020 / 09:06

Nashaniva.com

Песах — самае старажытнае з іўдзейскіх святаў, звязанае з адной з найважнейшых падзей, што лічыцца пачаткам гісторыі яўрэйскага народа, — Зыходу з Егіпта і вызваленнем ад рабства.

Уся сістэма іўдаізму заснавана на памяці пра Зыход, здабыццё Зямлі запаветнай і пабудову ўласнай незалежнай дзяржавы.

Свята пачынаецца напярэдадні 15 дня нісана (прыпадае на сакавік-красавік) па яўрэйскім месяцовым календары і доўжыцца сем дзён у Ізраілі і восем дзён у краінах дыяспары. Дата свята па грыгарыянскім календары штогод абвяшчаецца асобна.

На гэты раз свята Песах пачынаецца з заходам сонца 8 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула