БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі за суткі ад каранавіруса памерлі зноў больш за 750 чалавек

8.04.2020 / 13:09

Nashaniva.com

Прынамсі 146 690 выпадкаў заражэння новым каранавірусам было зафіксавана ў Іспаніі з пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне. Пра гэта паведамілі ў сераду ў Міністэрстве аховы здароўя каралеўства.

У ведамстве ўдакладнілі, што 14 555 чалавек памерлі, 48 021 пацыент выздаравеў. Такім чынам, за суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 6 180, загінулых — на 757.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула