БЕЛ Ł РУС

У Літве нашэнне масак стала абавязковым

8.04.2020 / 15:48

Nashaniva.com

Прэм'ер Саўлюс Сквярняліс, фота Delfi

8 красавіка ўрад Літвы прыняў рашэнне аб прадаўжэнні каранціну да 27 красавіка, піша Delfi.lt.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Аўреліюс Вярыга прадставіў новы парадак — з 10 красавіка зрабіць нашэнне масак у грамадскіх месцах абавязковым. «Гэта ўжо будзе не рэкамендацыя, у грамадскіх месцах нос і рот закрываць абавязкова», — сказаў Вярыга.

 У пастанове гаворка ішла і пра велікодныя выходныя. Каб абмежаваць сходы людзей у святы, рух перакрыюць з 20:00 10 красавіка да 20:00 13 красавіка. Урад прыняў гэты парадак. На тры дні рух будзе спынены.

У Літве зафіксавана 912 выпадкаў каранавіруса, памерлі 15 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула