БЕЛ Ł РУС

Ліміт па бескантактавых картках без уводу ПІН-кода павялічаны да 80 рублёў

9.04.2020 / 13:51

Nashaniva.com

Фота Волі Афіцэравай

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр павялічыў ліміт аперацый па бескантактавых картках без уводу ПІН-кода да 80 рублёў, паведамілі БЕЛТА ў БПЦ.

«Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 9 красавіка настроіў увесь парк бескантактавага тэрмінальнага абсталявання, падключанага да прадпрыемства, для правядзення аперацый па бескантактавых картках з лімітам да Br80 без уводу ПІН-кода», — паведамілі на прадпрыемстве.

Раней у арганізацыях гандлю і сэрвісу плацяжы без абавязковага ўводу ПІН-кода былі магчымы толькі да Br20.

Такім чынам, з 9 красавіка пры аплаце з дапамогай бескантактавай карткі, банкамі-экваерамі якіх з'яўляюцца Беларусбанк, Белаграпрамбанк, БПБ-Ашчадбанк, БСБ Банк і Парытэтбанк, сістэм БелКарт, Mastercard, VISA, МІР ліміт складае Br80. Пры гэтым ліміт па картках UPI — Br45.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула