БЕЛ Ł РУС

Беларусь прапануе Расіі знізіць цану на газ

9.04.2020 / 14:12

Nashaniva.com

Ініцыявана пытанне аб зніжэнні цаны расійскага газу для Беларусі ў 2020 годзе. Пра гэта сёння ў парламенце паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае БЕЛТА.

Зараз прасочваецца ярка выяўленая дынаміка зніжэння сусветных цэн на энергарэсурсы, у тым ліку на прыродны газ. «У дадзеных абставінах беларускі бок ініцыяваў перад «Газпромам» пытанне аб пераглядзе ў бок зніжэння цаны пастаўляемага ў 2020 годзе ў Беларусь прыроднага газу», — сказаў міністр.

«У якасці аднаго з механізмаў перагляду прапанавана магчымасць пакупкі пэўных аб'ёмаў газу на біржавых пляцоўках па канкурэнтных цэнах», — адзначыў Віктар Каранкевіч. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула