БЕЛ Ł РУС

У Расіі гэтай вясной у армію не будуць прызываць выпускнікоў школ

9.04.2020 / 16:30

Nashaniva.com

Выпускнікі школ, якім споўнілася 18 гадоў, не будуць прызывацца ў Расіі на ваенную службу ў вясновы прызыў 2020 года. Пра гэта паведаміў начальнік Генштаба Валерый Герасімаў.

Па словах Герасімава, гэтая мера закране каля 15 тысяч чалавек.

Студэнты, якія завяршаюць атрыманне вышэйшай або сярэдняй прафесійнай адукацыі, ад прызыву вызваленыя не будуць. Іх будуць прызываць пасля здачы выпускных экзаменаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула