БЕЛ Ł РУС

У Оршы памёр пацыент з каранавірусам

9.04.2020 / 17:09

Nashaniva.com

Па стане на 9 красавіка ў Аршанскім раёне зарэгістравана 11 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў «Аршанскай газеце» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аршанскага раёна Сяргей Белы.

У дзевяці чалавек стан здавальняючы.

Зарэгістраваны адзін выпадак смерці пацыента, у якога шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.

Праведзена больш за 390 тэстаў на каранавірус. Пасля атрымання паўторнага адмоўнага выніку на COVID-19 і адсутнасці клінічных праяў захворвання, знятыя з медыцынскага назірання 26 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула