БЕЛ Ł РУС

Сяргею Гоцманаву — 50 гадоў

27.03.2009 / 16:36

Nashaniva.com

27 сакавіка споўнілася 50 гадоў нашаму праслаўленаму футбалісту, чэмпіёну СССР‑1982, гульцу зборнай СССР Сяргею Гоцманаву.


27 сакавіка споўнілася 50 гадоў нашаму праслаўленаму футбалісту, чэмпіёну СССР‑1982, гульцу зборнай СССР Сяргею Гоцманаву.

За мінскае «Дынама» ён гуляў з 1977 па 1990 г., а таксама ў 1992‑1993 гг., правёўшы за сталічны клуб 289 матчаў.

гуляў таксама за «Дынама» Брэст і «Дынама‑93», англійскія «Брайтан» і «Саўгемптан», нямецкі «Галешэр» і амерыканскую «Мінесоту Тандэр».

Сяргей Гоцманаў чатыры разы прызнаваўся найлепшым футбалістам Беларусі: 1983, 1985, 1987, 1989.
Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па футболе ў складзе зборнай СССР (1988).

Цяпер жыве ў Мінеапалісе (Мінесота, ЗША), працуе кіроўцам школьных аўтобусаў.

Глядзі:
Інтэрв'ю у пятнічным Прессболе:Я гуляў для вас

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула