БЕЛ Ł РУС

Школьныя канікулы працягнулі яшчэ на тыдзень

10.04.2020 / 16:4

Nashaniva.com

У Беларусі працягнулі школьныя канікулы да 18 красавіка. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале «Пул першага».

«Паводле нашай інфармацыі, Каранік і Карпенка сёння далажылі — першы рашэнне падтрымаў», — піша прэзідэнцкі тэлеграм-канал.

Нагадаем, раней тэрміны вясновых канікул былі падоўжаны на 6 дзён — з 6 па 11 красавіка ўключна.

«З улікам цяперашняга эпідэміялагічнага становішча, сезонным уздымам захворвання па вострых рэспіраторных вірусных інфекцыях, грыпе, іншых інфекцыях і неабходнасці стабілізацыі становішча кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка», — паведамляе адміністрацыя прэзідэнта.

Чацвёртая чвэрць пачнецца 20 красавіка і працягнецца да 30 мая (навучальны год не працягваецца).

Фота Сяргея Гудзіліна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула