БЕЛ Ł РУС

У Японіі назвалі лекі, што могуць блакаваць каранавірус

13.04.2020 / 07:28

Nashaniva.com

Антырэтравірусны прэпарат нельфінавір можа блакаваць размнажэнне каранавіруса SARS-CoV-2, паведамілі японскія навукоўцы. Вынікі даследавання апублікаваныя на партале прэпрынтаў bioRxiv, піша rbc.ru.

Нельфінавір у спалучэнні з іншымі антырэтравіруснымі прэпаратамі выкарыстоўваецца супраць віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ). Даследнікі з Японіі вывучылі дзевяць падобных прэпаратаў і выявілі, што нельфінавір здольны спыніць рэплікацыю ўзбуджальніка каранавіруса нават пры выкарыстанні малых доз.

Навукоўцы рэкамендавалі ўключаць гэты прэпарат у пералік патэнцыйна эфектыўных лекаў супраць каранавіруса. Пры гэтым яны адзначылі, што пакуль не існуе праверанага спосабу для лячэння COVID-19, таму варта тэставаць эфектыўныя супрацьвірусныя прэпараты.

Раней аўстралійскія навукоўцы з універсітэта Монаша і Каралеўскага шпіталя ў Мельбурне знайшлі прэпарат, які за 48 гадзін памяншае прысутнасць у клетках віруса SARS-CoV-2 на 99%. Гаворка ідзе пра антыпаразітны прэпарат івермекцін. На думку даследчыкаў, яго прымяненне ўжо сёння можа знізіць вірусную нагрузку, пазбегнуць цяжкіх ускладненняў і прадухіліць перадачу каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула