БЕЛ Ł РУС

У супрацоўніцы эпідэміялагічнай службы ў Докшыцах пацвердзілі каранавірус

13.04.2020 / 18:09

Докшыцкі цэнтральны раённы шпіталь

У адной з супрацоўніц Докшыцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пацвердзілі каранавірус. Цяпер яна ў раённым шпіталі. Інфармацыю пра гэта «Свабодзе» паведамілі мясцовыя жыхары, а потым пацвердзілі і сваякі жанчыны. Сама яна была на бальнічным. У пятніцу ў яе ўзялі тэст на каранавірус, а цяпер прыйшоў станоўчы вынік.

Як цяпер працуе раённы цэнтр гігіены, невядома. Тэлефон галоўнага доктара не адказвае, а ў прыёмнай, калі пачулі пытанне, паклалі трубку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула