БЕЛ Ł РУС

У Беларусі 3281 выпадак каранавіруса, 33 чалавекі памерлі — афіцыйныя звесткі

14.04.2020 / 11:20

Nashaniva.com

Па стане на раніцу 14 красавіка ў Беларусі зарэгістравалі 3281 чалавека з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі (рост +362). З іх шпіталізаваны 2444 чалавекі, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата ШВЛ.

Памерлі 33 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Праведзена 71 875 тэстаў, задзейнічана 17 лабараторый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула