БЕЛ Ł РУС

Інтэрнэт напружыўся: Пуцін закашляўся падчас саміту ЕАЭС ВІДЭА

14.04.2020 / 16:0

Nashaniva.com

Што праўда, саміт праходзіў у анлайн-фармаце. 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін закашляўся падчас выступу на анлайн-саміце Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), куды ўваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызістан і Арменія. На гэта ў сваім Telegram-канале звярнулі ўвагу журналісты РІА Навіны.

Карэспандэнты запыталіся ў прэс-сакратара расійскага лідэра Дзмітрыя Пяскова пра здароўе Пуціна. Прадстаўнік Крамля запэўніў, што ўсё ў парадку. «Здароўе нармальнае», — распавёў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула