БЕЛ Ł РУС

Пазняк: Каранавірус — пагроза ўсяму чалавецтву, а для Беларусі — катастрофа

15.04.2020 / 00:52

Nashaniva.com

Партыйны сайт КХП-БНФ апублікаваў зварот свайго кіраўніка Зянона Пазняка. У звароце Пазняк выказаў свае меркаванні пра сітуацыю з каранавірусам у свеце і Беларусі.

Пазняк мяркуе, што па сваіх разбуральных выніках і магчымай катастрафічнай перспектыве аналогія цяперашняй сітуацыі з Трэцяй сусветнай даволі рацыянальная.

«Ёсць пагроза ўсяму чалавецтву. Вынік прадказальны, але рэальна невядомы. Ворагам людства стаў мікрасвет, нябачныя малекулы незразумелага віруса», — піша Пазняк.

Усё гэта агулам адносіцца і да Беларусі. Але палітык мяркуе, што вынікі разбурэння ад эпідэміі COVID-19 тут могуць стацца катастрафічнымі.

Пазняк піша, што нацыя без нацыянальна-культурнага імунітэту не выжывае.

«У барацьбе з COVID-19 гэтага імунітэту якраз і не хапае», — піша кіраўнік КХП-БНФ.

COVID-19 стрымліваюць па ўсёй планеце. Ужо вядома, што яго паражаючая сіла значна большая, чым у грыпу, адзначае палітык.

«Традыцыйны, правераны і неабходны метад у змаганні з эпідэміяй — гэта каранцін (Каранціны бываюць рознай ступені пашырэння і розных правілаў, але яны абавязковыя.)», — перакананы Пазняк.

Ён крытыкуе ўлады ў тым, што яны, нібыта, свядома ствараюць умовы для памірання беларускага насельніцтва.

Палітык мяркуе, што абвальная і некіруемая ўспышка эпідэміі ў Беларусі ўжо пачалася.

«Далей будзе скачкападобнае павелічэнне. Абвал каранавіруса першым чынам разбурыць беларускую сістэму медыцыны і панішчыць яе працаўнікоў (многія памруць). Масавыя захворванні (пры ўжо бяссільнай медыцыне) пачнуцца там, дзе ёсць скучанасць людзей. Гэта перш за ўсё войска і службы аховы парадку (нават у Нью-Ёрку ўжо 30% паліцэйскіх захварэлі на каранавірус, а з турмаў адпусцілі тысячы асуджаных). Удар па беларускай нацыі чакаецца каласальны», — мяркуе кіраўнік партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула