БЕЛ Ł РУС

Цана нафты ўпала ніжэй за $30

15.04.2020 / 08:34

Nashaniva.com

Цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года на біржы ICE ў Лондане ўпала на 7% — да $29,93 за бараль, сведчаць даныя таргоў.

Цана на нафту WTI знаходзіцца на адзнацы $20,54 за бараль, зніжаючыся амаль на 8%.

Падзенне ніжэй за $30 за барэль адбылося ўпершыню пасля пагаднення АПЕК+ 12 красавіка.

Эксперты лічаць, што цэны падаюць з-за боязі вытворцаў адносна таго, што аб'ёмы здабычы нафты былі скарочаныя недастаткова, каб кампенсаваць падзенне попыту з-за каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула