БЕЛ Ł РУС

Гадзіна Зямлі: сталіцы свету ў цемры

30.03.2009 / 10:11

Nashaniva.com

У суботу, у 20:30 паводле мясцовага часу ў большасці краін свету на гадзіну адключалі святло, каб нагадпаць пра экалагічныя выклікі і глабальнае пацяпленне. Фотарэпартаж Бі-Бі-Сі.

У суботу, у 20:30 паводле мясцовага часу ў большасці краін свету на гадзіну адключалі святло, каб нагадпаць пра экалагічныя выклікі і глабальнае пацяпленне.

Так выглядалі славутыя вежы-блізняты ў Куала-Лумпуры (Малайзія).

Традыцыя выключэння святла пайшла ад Аўстраліі.
Сіднейская опера (гэта самы вялікі горад Аўстраліі) зноўку памяняла свае агні...

... на ледзь бачныя абрысы на фоне небасягаў і затокі.

Сіці Джакарты (Інданезія) таксама далучыўся да акцыі.

Жыхары Джакарты склалі лозунг, пад якім праходзіла акцыя: "Галасуй за Зямлю!".

Звычайна галоўны стадыён Пекіна (Кітай) "Птушынае гняздо" проста ззяе ўсімі фарбамі.

Пасля адключэння святла - гэта змрочная металічная канструкцыя.
Эколагі ўскладаюць віну на Кітай за глабальнае пацяпленне.

Хмарачосы Ганконга таксама развіталіся са сваімі прыгожымі агнямі.

Святло адключылі 1,6 тыс. будынкаў.

Адным з самых яркіх удзельнікаў акцыі стаў афінскі Парфенон. Ён да адключэння.

А так - пасля.

Грэцкі парламент таксама далучыўся да акцыі

Бі-Бі-Сі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула