БЕЛ Ł РУС

Качанава: У краіне робіцца ўсё, каб паставіць заслону каранавірусу

16.04.2020 / 13:44

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

У Віцебскай вобласці надаецца самая пільная ўвага, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава перад сустрэчай з медыкамі рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па словах спікера верхняй палаты парламента, пытанні забеспячэння медыкаў усім неабходным актуальныя для кожнай вобласці. У краіне робіцца ўсё, каб паставіць заслон каранавірусу.

«Віцебскай вобласці надаецца самая пільная ўвага. Захворванняў тут больш, чым у іншых рэгіёнах і абласных цэнтрах, — адзначыла Наталля Качанава. — Усе меры па забеспячэнні сродкамі індывідуальнай абароны, лекамі, па абароне медыцынскіх работнікаў, ад якіх залежыць вельмі многае, робяцца. Гэтыя задачы пастаўлены прэзідэнтам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула