БЕЛ Ł РУС

У Докшыцкім раёне 72 выпадкі каранавіруса

17.04.2020 / 12:39

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі падчас пасяджэння абласнога штаба, перадае БЕЛТА.

На сённяшні дзень сітуацыя з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў Віцебскай вобласці па-ранейшаму мае тэндэнцыю да зніжэння. За апошнія суткі на 19,4%, спад ідзе практычна ва ўсіх раёнах. У структуры захворвання 78% дарослыя.

«Сітуацыя з пнеўманіямі фактычна застаецца на тым жа ўзроўні, ёсць нязначнае зніжэнне за апошнія суткі. Нядрэнная тэндэнцыя прасочваецца з выпіскай. За ўчора былі выпісаныя каля 180 чалавек, у якіх стан здавальняючы. Гэта выздаравелыя пацыенты і нязначная частка, у якіх лёгкая форма, яны могуць працягнуць лячэнне ў амбулаторна-паліклінічным звяне. У гэтых людзей не пацверджаны COVID-19», — расказаў Міхаіл Вішнявецкі.

Ён адзначыў, што на сёння медыкі змагаюцца з інфекцыяй у раёнах. У Докшыцкім раёне зафіксавана 72 выпадкі каранавіруса, Бешанковіцкім — 27, Лёзненскім — 22, у Браслаўскім і Мёрскім раёнах па адным. Тут не да канца былі прынятыя прафілактычныя меры. «Але крытычнай сітуацыі сёння там няма», — запэўніў начальнік аблздароўя.

«І хто сядзеў каля яе, зляглі з пнеўманіямі». Докшыцы спрабуюць зразумець, як занеслі вірус

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула