БЕЛ Ł РУС

Экспарт лежачы

30.03.2009 / 13:16

У студзені‑лютым Беларусь скараціла экспарт тавараў на 47,8%, імпарт — на 32,1%, дэфіцыт гандлёвага балансу вырас у 2,5 разу проці 2008 году.

У студзені‑лютым Беларусь скараціла экспарт тавараў на 47,8%, імпарт — на 32,1%, дэфіцыт гандлёвага балансу вырас у 2,5 разу проці 2008 году.

У Беларусі ў студзені‑лютым 2009 году сальда вонкавага гандлю склалася адмоўным у памеры 1092,4 млн. USD, павялічыўшыся ў 2,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 г., паведамляе Белстат. У студзені‑лютым мінулага году адмоўнае сальда склала 436,2 млн. USD, у студзені гэтага году — 459,9 млн. USD.

Аб’ём вонкавага гандлю таварамі ў студзені‑лютым 2009 г. склаў 6390,2 млн. USD, скараціўшыся на 39,6% у параўнанні са студзенем‑лютым 2008 г.

Імпарт тавараў скараціўся на 32,1% і склаў 3741,3 млн. USD, экспарт знізіўся на 47,8% і склаў 2648,9 млн. USD.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула