БЕЛ Ł РУС

У Браслаўскім раёне зарэгістравалі першы выпадак заражэння каранавірусам

18.04.2020 / 09:20

Nashaniva.com

Як паведаміла «Браслаўскай зорцы» галоўны санітарны ўрач раёна Вольга Рудакова, на Браслаўшчыне зарэгістравалі першы выпадак заражэння COVID-19.

Захварэла пажылая жыхарка Браслава. У канцы мінулага тыдня яна вярнулася з-за межаў раёна і адчула сябе дрэнна. У яе ўзялі мазок на падазраваную інфекцыю і адправілі яго ў лабараторыю ў Віцебску. Даследаванне паказала станоўчы вынік на наяўнасць каранавіруса.

Зараз жыхарку Браслава ізалявалі, яна знаходзіцца на лячэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула