БЕЛ Ł РУС

У Лунінецкім раёне цягам сутак памерла пажылая пара. А іх сын і дачка — у бальніцы

19.04.2020 / 10:41

Nashaniva.com

Статыстыка па каранавірусе ў адным з неспрыяльных раёнаў — вялікая таямніца, паведамляе Медыя-Палессе.

Карэспандэнт Медыя-Палесся звязаўся напярэдадні з абласным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. Тут прапанавалі падаць пісьмовы запыт. Пры гэтым папярэдзілі — прадугледжаны для адказу заканадаўствам тэрмін — 14 дзён. Улічваючы сітуацыю, паабяцалі адказаць раней.

Аднак вядома, што 17 красавіка ў в.Ракітна пахавалі сямейную пару — муж і жонка сталага ўзросту памерлі ў адны суткі: жонка ў бальніцы, муж дома. Сын і дачка не змаглі прысутнічаць на пахаванні — яны знаходзяцца на лячэнні ў Лунінецкай ЦРБ.

Як паведамлялася, Пінскі райвыканкам рэкамендаваў землякам не наведваць ў святы Лунінецкі раён і ўзмацніў пасты на ўездзе ў горад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула