БЕЛ Ł РУС

Хворых на каранавірус будуць размяшчаць у абласных бальніцах, а не ў раённых

19.04.2020 / 16:01

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што заражаных каранавірусам грамадзян варта размясціць у абласных бальніцах. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, падчас паездкі ў Смалявіцкі раён, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў кіраўніка Мінскай вобласці, як развіваецца сітуацыя з каранавірусам у цэлым па краіне і ў цэнтральным рэгіёне ў прыватнасці. Як далажылі Лукашэнку, сітуацыя стабільная, рэзкага ўсплёску захворвання не адзначаецца.

«Будзем спадзявацца, што сітуацыя будзе развівацца вось так, як цяпер», — ацаніў абстаноўку Лукашэнка.

У той жа час ён лічыць неабходным перавесці інфіцыраваных COVID-19 з раённых цэнтраў у абласныя — гэта дапаможа лепш кантраляваць сітуацыю і аказваць хворым больш кваліфікаваную дапамогу. Да таго ж з'явіцца магчымасць давесці да ладу раённыя бальніцы, зыходзячы з ужо існуючага вопыту.

«Людзей лепш трымаць у абласных цэнтрах, не ў раёне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула