БЕЛ Ł РУС

Мінабароны: Грамадзянам забаронена знаходзіцца ў межах палігонаў і стрэльбішчаў

20.04.2020 / 12:06

Nashaniva.com

Пастановай Саўміна ад 14 красавіка №220 усталявана пастаянная забарона на знаходжанне грамадзян, якія не маюць дачынення да мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі войскаў, у межах палігонаў і вайсковых стрэльбішчаў Узброеных Сіл, паведамляе Міністэрства абароны ў сваім телеграм-канале.

Меры накіраваны ў першую чаргу на гарантаванне бяспекі насельніцтва.

Прававы акт уступіў у сілу з дня падпісання. Межы палігонаў, вайсковых стрэльбішчаў Узброеных сіл на мясцовасці абазначаюцца знакамі «Стой! Страляюць!» і «Праезд і праход забаронены!».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула