БЕЛ Ł РУС

У гродзенскім кардыяцэнтры павесіўся пацыент. Напярэдадні ў яго ўзялі тэст на каранавірус

20.04.2020 / 12:19

Nashaniva.com

19 красавіка ноччу ў Гродзенскім кардыялагічным цэнтры ў палаце павесіўся 68-гадовы мужчына.

Паводле інфармацыі s13.ru, гродзенец паступіў у кардыяцэнтр з інфарктам больш за тыдзень таму. Пазней у яго была выяўлена пнеўманія, якая не паддавалася лячэнню.

18 красавіка жыхара Гродна ізалявалі ў асобную палату і ўзялі ў яго мазок на COVID-19, вынікі якога яшчэ невядомыя.

Ноччу мужчыну павешаным у палаце знайшла санітарка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула