БЕЛ Ł РУС

Саудаўская Аравія гатовая прыняць дадатковыя меры для стабілізацыі рынку нафты

21.04.2020 / 17:36

Nashaniva.com

Саудаўская Аравія вырашыла ратаваць нафту, што таннее, і гатовая пайсці на дадатковыя меры стабілізацыі рынку сумесна з партнёрамі па АПЕК+, паведамляе Reuters.

Каралеўства разам з Расіяй будзе скарачаць здабычу, як і агаворана заключанай здзелкай. «Каралеўства цвёрда мае намер сумесна з Расіяй ажыццяўляць скарачэнне вытворчасці ў наступныя пару гадоў», — паведамілі ў кабінеце міністраў.

АПЕК і іншыя вытворцы нафты, уключаючы Расію, (АПЕК+) абвясцілі аб рэзкім скарачэнні вытворчасці на 10%. Але ў сувязі з тым, што эканоміка ва ўсім свеце практычна спынілася з-за пандэміі каранавіруса, попыт упаў на 30%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула