БЕЛ Ł РУС

Цана нафты Brent апусцілася ніжэй за $16 ўпершыню з 1999 года

22.04.2020 / 07:10

Nashaniva.com

Цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане знізілася на 17,33% - да $15,98 за бараль і апусцілася ніжэй за $16 за бараль. 

Апошні раз бараль Brent каштаваў менш за 16 даляраў у 1999 годзе. У XXI стагоддзі мінімальная цана падчас таргоў была зафіксаваная 19 лістапада 2001 года ($16,65).

Цана ф'ючэрса нафты WTI падае на 4,75% і знаходзіцца на адзнацы $11,02 за бараль.

Нафтавыя каціроўкі зніжаюцца на фоне навін аб росце колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула