БЕЛ Ł РУС

Часова забаронены вываз з Беларусі дыхальнай апаратуры

22.04.2020 / 09:57

Nashaniva.com

Урад часова забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання або іншай тэрапеўтычнай дыхальнай апаратуры. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна №243. Адпаведны дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале краіны.

Забарона не закране апаратуры, якая выкарыстоўваецца выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на стасункі, якія ўзніклі з 20 красавіка 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула