БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Япрынцаў ляжыць з каранавірусам у палаце інтэнсіўнай тэрапіі. І нават правёў ВІДЭАўрок

22.04.2020 / 10:46

Nashaniva.com

Уладзімір Япрынцаў — вядомае імя ў беларускім спорце. Калісьці ён тройчы станавіўся чэмпіёнам свету па самба, затым займаў высокія пасады ў беларускіх федэрацыях самба і дзюдо.

У красавіку Уладзімір Япрынцаў заразіўся каранавірусам. Цяпер ён у ізаляцыі — адзіночнай палаце з асобнай падачай кіслароду. Але там не сумуе, што пацвярджае відэа ў падтрымку анлайн-эстафеты «On A Wave Stay Live», паведамляе Tribuna.com.

«Апынуўся ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі з двухбаковым запаленнем лёгкіх і каранавірусам. Але, здаецца, мне палягчэла, доктар дазволіў рабіць невялікую гімнастыку», — заявіў Япрынцаў і, нягледзячы на хваробу, правёў невялікі відэаўрок. 58-гадовы сябра выканкама Міжнароднай федэрацыі самба ў бальніцы з лёгкасцю пастаяў на галаве, зрабіў прэс з адным пунктам апоры на крэсле і ўтрымаў цела на руках у «жабе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула