БЕЛ Ł РУС

У метро ездзяць чатырохвагонныя цягнікі, бо зменшылася колькасць пасажыраў?

22.04.2020 / 11:22

КВ

Чытач «Нашай Нівы» заўважыў, што ў мінскім метро пачалі хадзіць чатырохвагонныя цягнікі. Ці можа быць гэта звязана са змяншэннем пасажырапатоку ў падземцы?

Фота Надзеі Бужан

У Мінскім метрапалітэне «Нашай Ніве» патлумачылі, што цяпер па Аўтазаводскай лініі ходзяць чатырохвагонныя цягнікі завода «Штадлер», якія ў будучыні плануюць эксплуатаваць на трэцяй лініі метро.

«Звычайныя пяцівагонныя цягнікі не змяншалі колькасць вагонаў, — патлумачыў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб. — Чатырохвагонныя цягнікі запусцілі па Аўтазаводскай лініі з лютага, каб машыністы напрацоўвалі навыкі, бо там іншая сістэма кіравання. Такіх цягнікоў эксплуатуецца ўжо шэсць».

Таксама ў метрапалітэне дадалі, што колькасць карыстальнікаў падземкай сапраўды зменшылася праз пандэмію каранавіруснай інфекцыі:

«Раней метро карысталіся каля 800 тысяч чалавек на дзень. Цяпер пасажырапаток знізіўся больш чым на 200 тысяч чалавек у дзень».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула