БЕЛ Ł РУС

42-гадовая жанчына памерла ад пнеўманіі, яе маці змагаецца за жыццё. Муж: «Гэта не псіхоз!»

22.04.2020 / 11:38

Nashaniva.com

Некалькі дзён таму ў Віцебску ад пнеўманіі памерла 42-гадовая Наталля Шпакоўская, жыхарка аграгарадка Тулава пад Віцебскам. Пра яе смерць «Нашай Ніве» расказаў муж Аляксей.

Наталля Шпакоўская, фота з сацсетак за 2015 год

«Быў вірус, апошнія дні ляжала на ШВЛ, але ў эпікрызе COVID-19 няма. Як заразілася, я не ведаю — амаль увесь час была дома. Гэта не псіхоз! Падобна, адзіны шанец не заразіцца — поўны каранцін. Я пакуль дома, вынікаў тэсту яшчэ няма», — сказаў ён.

Цяпер Аляксей адзін выхоўвае сына. 

Са словаў суседзяў вядома, што маці Наталлі таксама ў бальніцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула