БЕЛ Ł РУС

У Літве адчыняюцца крамы ў ГЦ Akropolis

23.04.2020 / 10:54

Nashaniva.com

Delfi

У найбуйнейшых гандлёвых цэнтрах Літвы Akropolis — у Вільні, Клайпедзе і Шаўлях — адчыняюцца крамы. Пасля таго як урад змякчыў умовы каранціну, крамы адкрываюцца з 23 красавіка. Усе крамы адчыняцца не пазней як 25 красавіка. Асаблівая ўвага ў ГЦ будзе нададзена ажыццяўленню правілаў і кіраванню патокамі пакупнікоў, піша Delfi.lt.

«ГЦ Akropolis гатовыя да адкрыцця крам, мы засумавалі па пакупніках. Ва ўсіх ГЦ ёсць усё неабходнае для бяспекі работнікаў і наведвальнікаў, агульныя прасторы і паверхні перыядычна дэзынфікуюць, працуюць вентыляцыйныя сістэмы. Згодна з дзеючымі правіламі, у ГЦ Akropolis будуць пускаць наведвальнікаў толькі ў масках. Мы прымем меры для разгрупавання наведвальнікаў, каб яны не тоўпіліся ў адным месцы. У выпадку неабходнасці — мы гатовыя абмежаваць паток наведвальнікаў», — сказаў прадстаўнік Akropolis Group Дамінікас Мерцінас.

У Літве за ўвесь час зафіксавалі 1398 выпадкаў каранавіруса, 38 чалавек памерлі, за 22 красавіка зафіксавалі 28 выпадкаў заражэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула