БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Як я магу забараніць чалавеку пайсці пакланіцца бацькам на Радаўніцу?

26.04.2020 / 12:9

Nashaniva.com

Падчас наведвання Нараўлянскага раёна Лукашэнка падзяліўся сваім бачаннем барацьбы з каранавірусам, яго словы перадае тэлеграм-канал «Пул Першага». 

Фота «Пул Першага»

«Мною было прынята рашэнне дзейнічаць адпаведна абстаноўцы. Трэба ізаляваць — будзем ізаляваць. Трэба ўводзіць каранцін — будзем уводзіць каранцін. Трэба каменданцкую гадзіну — увядзём каменданцкую гадзіну. Але трэба гэта нашым людзям? Нам зараз гэта не трэба.

Нас хто-ніхто падштурхоўвае ў спіну: давайце каранцін! Лукашэнка такі-сякі! Няма такой неабходнасці. Хоць мы ж не адмаўляем, што і ў нас людзі хварэюць. Мы не зачынілі краіну, мы не спынілі вытворчасці.

На Вялікдзень і я, і людзі хадзілі ў царкву. На Радаўніцу як я магу забараніць чалавеку пайсці пакланіцца бацькам? Я толькі магу рэкамендаваць і прасіць: паберажыце сябе». 

Разам з тым Мінздароўя прасіла адмовіцца ад наведвання могілак. 

«Настойліва прашу, адмоўцеся ад наведвання пажылых сваякоў на выхадных, не ідзіце на могілкі разам са сваімі старымі сваякамі. Вы можаце ўскладніць іх хваробы», — казала на брыфінгу прадстаўніца Міністэрства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула