БЕЛ Ł РУС

Затрыманыя двое, што абкрадалі будоўлі пад Мінскам

28.04.2020 / 13:9

Nashaniva.com

Аператыўнікі крымінальнага вышуку Мінскага РУУС затрымалі 25-гадовага мінчука і 20-гадовага жыхара Ракава. Маладзёны кралі інструмент на прыватных участках, дзе вялося будаўніцтва, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Днём яны выязджалі «ў разведку» па Мінскім і Валожынскім раёнах. Вяртаючыся ўначы, зразалі замкі, узломвалі дзверы і забіралі ўсё хоць трохі каштоўнае: ад будаўнічых рулетак да электраінструментаў і генератараў.

Вядома, што скрадзенае мінчанін спрабаваў збыць па заніжаных цэнах знаёмаму прадпрымальніку, які займаецца продажам і здачай у арэнду будаўнічага інструмента. Але той запатрабаваў дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця. Пакуль зламыснікі разважалі, што рабіць далей, аператыўнікі выйшлі на іх і затрымалі.

У затрыманых выяўлена скрадзеная маёмасць на суму звыш 10 тысяч рублёў. Частку інструменту яны паспелі прадаць праз інтэрнэт.

Затрыманыя раней не судзімыя. Зараз яны знаходзяцца ў ІЧУ. Распачатыя крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула