БЕЛ Ł РУС

Расейцы перакупілі венгерскую «нафтанку»

1.04.2009 / 00:51

Скарыстаўшыся крызісам, Расея ажыццявіла стратэгічны кідок у Цэнтральную Еўропу. Расейскі «Сургутнефтегаз» пры пасярэдніцтве банку JPMorgan перакупіў у аўстрыйскага канцэрну OMV 21,2 % акцый канцэрну MOL — венгерскага аналагу беларускага «Белнафтахіму».

Іх меліся выкупіць самі аўстрыйцы, але не далі рады.

«Сургутнефтегаз» — кампанія, вельмі блізкая да Пуціна. Венгрыя — краіна, у якую пры ўрадзе сацыялістаў экс‑камсамольца Дзюрчаня стаў актыўна пранікаць расійскі капітал. У прыватнасці, Венгрыя разам з Сербіяй і Баўгарыяй маюць быць ключавымі краінамі для пабудовы газаправоду «Паўднёвы паток» у абыход Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула