БЕЛ Ł РУС

У Ленінградскай вобласці Расіі на пажары загінулі шасцёра дзяцей

29.04.2020 / 08:13

Nashaniva.com

Падчас пажару ў Ленінградскай вобласці РФ загінулі шасцёра дзяцей і двое дарослых, паведамляе tass.ru.

Пажар адбыўся ў прыватным доме ў пасёлку Выбарскі. Дом быў драўляны, аднапавярховы, 1940 года пабудовы. Загінулым дзецям ад аднаго месяца да васьмі гадоў.

Паведамляецца таксама, што сям'я была сацыяльна небяспечнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула