БЕЛ Ł РУС

Расія падоўжыла забарону на ўезд замежнікаў, у тым ліку беларусаў

29.04.2020 / 13:38

Nashaniva.com

kremlin.ru

Прэм'ер Расіі Міхаіл Мішусцін падоўжыў абмежаванні на ўезд замежнікаў у Расію да стабілізацыі сітуацыі з каранавірусам, пры гэтым замежныя спецыялісты для абслугоўвання імпартнага абсталявання прыязджаць у краіну змогуць, паведамляе Interfax.by.

«Да 30 красавіка ўключна для замежных грамадзян дзейнічае абмежаванне на ўезд у нашу краіну. Я падпісаў распараджэнне ўрада аб працягу гэтага тэрміну да таго часу, пакуль барацьба з інфекцыяй не будзе завершана і эпідэміялагічная сітуацыя не палепшыцца», — сказаў Мішусцін на пасяджэнні прэзідыума каардынацыйнай рады па барацьбе з каранавірусам у сераду.

Тым не менш, ён дадаў, што «для некаторых катэгорый замежных грамадзян абмежаванні на ўезд будуць адменены». У тым ліку гэта датычыцца спецыялістаў, якія вядуць наладку і тэхнічнае абслугоўванне імпартнага абсталявання. Мера павінна знізіць негатыўны ўплыў абмежаванняў на дзейнасць расійскай прамысловасці, у тым ліку той, што вырабляе абсталяванне для барацьбы з каранавірусам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула