З 5 паверха Пінскай цэнтральнай бальніцы выпаў пацыент
У Пінскай цэнтральнай бальніцы адбылося надзвычайнае здарэнне. З балкона 5-га паверха выпаў і загінуў мужчына, паведамляе Медыя-Палессе.
У Пінскім міжраённым аддзеле СК факт пацвердзілі. Праводзіцца праверка.
Як стала вядома журналістам, мужчына выпаў з левага крыла 5 паверха. Яшчэ нядаўна тут размяшчалася аддзяленне траўматалогіі, а цяпер тут лечаць хворых на пнеўманію.