БЕЛ Ł РУС

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы: надвор'е на 1-3 мая

30.04.2020 / 12:36

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

1 мая пераважна без ападкаў, дажджы хіба па паўднёвым усходзе. Ноччу -3..+3°С, у асобных раёнах па поўдні +4..+6°С, днём +12..+18°С.

2 мая ноччу месцамі, пераважна па захадзе, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пры навальніцах парывісты. Уначы +4..+11°С, днём +13..+20°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах +21..+23 ° С.

3 мая, у нядзелю, месцамі па краіне, а па ўсходняй палове краіны ў многіх раёнах кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Уначы +4..+10°С, па ўсходзе да +12°С; днём +14..+21°С, па паўднёвым усходзе месцамі да +23°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула