БЕЛ Ł РУС

У Расіі расце колькасць хворых на каранавірус дзяцей. Два дзіцяці памерлі, 11 — у цяжкім стане

1.05.2020 / 21:05

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Расіі.

Ведамства заявіла, што колькасць дзяцей, якія захварэлі на каранавірус, у апошнія дні павялічваецца. Колькі ўсяго такіх дзяцей, не ўдакладняецца.

«Нягледзячы на тое, што дзеці хварэюць не так часта, як дарослыя, гэты вірус гэтак жа небяспечны і для іх», — адзначае Міністэрства аховы здароўя Расіі.

На 1 мая ў Расіі каранавірус выявілі ў 114 431 чалавека, паправіліся 13 220 чалавек, памерлі 1169 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула