БЕЛ Ł РУС

Белы дом забараніў галоўнаму інфекцыяністу ЗША выступіць у кангрэсе

2.05.2020 / 8:37

Nashaniva.com

flickr.com

Белы дом забараніў даваць паказанні ў кангрэсе дырэктару Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША, доктару Энтані Фаўчы. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік камітэта па асігнаванняў палаты прадстаўнікоў Эван Холандэр, перадае CNN.

Фаўчы ўваходзіць у групу па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса, якую стварыў прэзідэнт краіны Дональд Трамп.

Па словах Холандэр, камітэт хацеў, каб Фаўчы выступіў у якасці сведкі на слуханнях падкамітэта па працы і адукацыі. Яны будуць прысвечаны дзеянням уладаў у барацьбе з каранавірусам.

«Прадстаўнік адміністрацыі паведаміў нам, што Белы дом забараніў доктару Фаўчы даваць паказанні», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула