БЕЛ Ł РУС

Трамп парадаваўся вяртанню Кім Чэн Ына

3.05.2020 / 08:05

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў вяртанне лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, які з'явіўся на публіцы ўпершыню за 20 дзён.

«Асабіста я рады, што ён зноў у справе і што з ім усё добра», — заявіў Трамп.

Нагадаем, 2 мая паўднёвакарэйскія СМІ паведамілі, што лідар КНДР Кім Чэн Ын упершыню з'явіўся на публіцы за апошнія 20 дзён.

З-за знікнення лідара КНДР у СМІ з'явіліся чуткі пра яго цяжкае захворванне або смерць.

I, for one, am glad to see he is back, and well! https://t.co/mIWVeRMnOJ

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) May 2, 2020

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула