БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра расіян, якія захочуць наведаць парад 9 Мая: Няхай прыязджаюць, у нас аэрапорт адкрыты!

3.05.2020 / 17:4

Nashaniva.com

Расійскія дэпутаты і сенатары выказваюць жаданне прысутнічаць на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Мінску. Пра гэта заявіў сёння Лукашэнка, паведамляе Пул Першага.

Фота Надзеі Бужан.

— Няхай прыязджаюць, у нас аэрапорт адкрыты! — адказаў на гэтую просьбу Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі не будуць адмяняць парад з-за пандэміі, бо ён мае глыбокае ідэалагічнае і эмацыянальнае значэнне.

— Беларусь — гэта жывы помнік той вайны. І я думаю, што ў гэты дзень тут маглі б прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула