БЕЛ Ł РУС

Расійскі вірусолаг назваў парад Перамогі ў Мінску балем падчас чумы

3.05.2020 / 20:18

Nashaniva.com

Беларусь неабходна адгаварыць ад правядзення парада ў гонар 75-годдзя Перамогі ва ўмовах эпідэміі каранавіруса. Пра гэта заявіў радыёстанцыі «Говорит Москва» вядучы навуковы супрацоўнік расійскага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Віктар Ларычаў.

Фота Надзеі Бужан.

«Няма тут ніякай мужнасці ў правядзенні параду, гэта як баль падчас чумы. Няма мужнасці, гэта глупства», — сказаў ён.

Спецыяліст згадаў, што падчас масавага мерапрыемства будзе вельмі цяжка кантраляваць эпідэміялагічную сітуацыю, частка людзей будзе ў масках, частка — не, хворнасць абавязкова вырасце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула