БЕЛ Ł РУС

Мужчына хацеў трапіць дадому праз балкон, але нешта пайшло не так

4.05.2020 / 10:48

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 3 мая на праспекце Ракасоўскага, 124 у Мінску, піша 112.by

Высветлілася, што 60-гадовы мужчына забыўся пра ключы ад кватэры і спрабаваў трапіць дадому праз балкон, што рабіў ужо не ўпершыню. Але гэтым разам ён захрас і самастойна не мог выбрацца. Мінакі заўважылі мужчыну і звярнуліся да работнікаў МНС.

Ратавальнікі пры дапамозе падручных сродкаў дасталі мужчыну. Ён не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула