БЕЛ Ł РУС

У аўтобусах №1 і №100 можна аплаціць паездкі смартфонам

4.05.2020 / 12:00

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Беларусбанк укараняе ў сталіцы сэрвіс «TIX» для аплаты праезду і багажу ў грамадскім транспарце праз мабільны дадатак. Перавага тэхналогіі — захаванасць грашовых сродкаў пасажыра, надзейнасць аплаты і гарантаванае спісанне сумы за адну паездку, — адзначылі ў сталічнай мэрыі, піша sb.by.

Там дадалі, што аперацыя не адкладаецца і праводзіцца ў рэальным часе.

Аплаціць праезд такім спосабам ужо можна на аўтобусных маршрутах №1 і №100. Для гэтага трэба ўсталяваць дадатак «TIX» на смартфон і прывязаць да яго сваю банкаўскую карту любога банка (Visa, Mastercard, БелКарт).

Дадатак працуе на чатырох мовах — беларускай, рускай, англійскай і польскай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула