БЕЛ Ł РУС

Банк прапанаваў беларусам анлайн-страхоўкі ад каранавіруса

7.05.2020 / 14:38

Nashaniva.com

БПС-Сбербанк пачаў прадастаўляць медыцынскія анлайн-страхоўкі з опцыяй «каранавірусная інфекцыя». Агульны аб'ём выплат можа дасягаць 8000 рублёў пры прычыненні шкоды здароўю і часовай страце працаздольнасці па выніках станоўчага тэсту на COVID-19.

Поліс з апгрэйдам пад бягучыя рэаліі банк прапанаваў сумесна са страхавой кампаніяй «ТАСК». Выпадак будзе лічыцца страхавым, калі, у прыватнасці, падчас дзеяння дамовы будзе выяўлены і дыягнаставаны вірус COVID-19 ва ўстановах аховы здароўя Беларусі.

У ліку страхавых выпадкаў — прычыненне шкоды здароўю або жыццю ў выніку няшчаснага выпадку або хваробы, упершыню выяўленай і дыягнаставанай у перыяд дзеяння дамовы. Таксама страхавое забеспячэнне выплацяць «пры ўмове знаходжання ў стацыянары з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19».

Страхавая сума на выбар можа складаць ад 2000 да 8000 рублёў. Адпаведна, узносы вар'іруюцца ад 15 да 60 рублёў у год. Застрахаваць можна як сябе, так і сваіх блізкіх ці сяброў у мабільным/інтэрнэт-банку «Сбербанк Анлайн».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула