БЕЛ Ł РУС

У Бярозаўскім раёне сутыкнуліся «Нісан» і «Рэно»: загінулі чатыры чалавекі

8.05.2020 / 07:35

Nashaniva.com

8 мая а 4:06 у дзяжурную частку Бярозаўскага РАУС паступіла інфармацыя пра ДТЗ паблізу вёскі Ярцэвічы (пад'езд ад аўтадарогі Р-136 да Белаазёрска), піша тэлеграм-канал прэс-службы МУС.

У выніку сутыкнення аўтамабіляў «Рэно Меган» і «Нісан Прэм'ера» загінулі 4 чалавекі: 23-гадовы кіроўца, два пасажыры «Нісана» і пасажыр «Рэно».

58-гадовы кіроўца «Рэно» дастаўлены ў бальніцу.

Падчас сутыкнення «Нісан» загарэўся.

На месцы здарэння працуюць следчыя, эксперты, супрацоўнікі ДАІ і МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула