БЕЛ Ł РУС

Пасля свят: каранавірус у кіраўніцтва манастыра ў Жыровічах і храмаў Мінска

8.05.2020 / 14:40

АЯ

Заражэнні каранавірусам фіксуюцца ў святароў у розных рэгіёнах краіны. Пра гэта стала вядома «Нашай Ніве» ад крыніц у санітарна-эпідэміялагічных службах.

Ілюстратыўнае фота Надзеі Бужан

Новыя выпадкі фіксуюцца ў манастыры ў Жыровічах. Тут пра пазітыўны тэст аднаго з кіраўнікоў стала вядома 29 красавіка. Ён знаходзіўся ў келлі адзін.

Ёсць захварэлыя з пнеўманіямі і пацверджаным каранавірусам у мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Тут 65-гадовы святар здаваў тэст яшчэ 11 красавіка — адмоўны. А праз два дні з'явіліся кашаль і тэмпература. Наступны тэст быў станоўчым.

Настаяцель іншага мінскага храма сышоў на бальнічны 23 красавіка. З пнеўманіяй яго адвезлі ў 6-ю бальніцу Мінска. Днямі прыйшоў станоўчы тэст.

Раней стала вядома, што з 130 манахінь Свята-Елісавецінскага манастыра каранавірус выяўлены ў 60-ці. Прынамсі 10 з іх шпіталізаваныя, адна памерла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула