БЕЛ Ł РУС

Прэс-служба «Слаўкалія» публікуе ў беларускіх СМІ дзіўны тэкст ад імя Пракапені

9.05.2020 / 0:4

Nashaniva.com

Але ягоная ўласная прэс-служба рашуча адмаўляе аўтарства. 

Віктар Пракапеня. Фота Сяргея Гудзіліна

«Дзякуючы прэзідэнту Лукашэнку Беларусь апынулася ў лепшай сітуацыі пры барацьбе з каранавірусам, чым усе іншыя краіны» — так азагалоўлены артыкул, які нібыта напісаў прадпрымальнік Віктар Пракапеня.

Прапанова размясціць такі тэкст рэдакцыі Reform.by паступіла па электроннай пошце ад прэс-сакратара ЗТАА «Слаўкалій».

Аляксандр Лукашэнка параўноўваецца у артыкуле з Леніным, Сталіным і Маскам, а прыкладам няздарнага кіравання крызіснай сітуацыяй з эпідэміяй называецца Расія.

Прэс-сакратар нібыта запэўніла, што тэкст напісаны Віктарам Пракапенем, і спытала, на якіх умовах можна размясціць тэкст.

Падобны артыкул сапраўды з'явіўся ў рубрыцы «Меркаванне» 6 мая на партале TUT.by за подпісам Пракапені. У матэрыяле на TUT.by прыбралі самыя адыёзныя выказванні. Тэкст без купюр быў затым апублікаваны і на іншых беларускіх сайтах. Interfax.by проста паставіў тэкст у двукоссі, а 4esnok.by выдаў артыкул за подпісам Міці Бялова.

За некалькі дзён да гэтага, 4 мая, на TUT.by было апублікавана рэзананснае інтэрв'ю Віктара Пракапені. У ім вядомы прадпрымальнік даволі жорстка выказваецца пра тыя рашэнні, якія прыняты ў Беларусі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула