БЕЛ Ł РУС

«Суровага турыста» таксама не зарэгістравалі — у ініцыятыўнай групе ён быў адзін

15.05.2020 / 11:36

Nashaniva.com

Віталя Зялкоўскага таксама не зарэгістравалі. Ён прыслаў заяву на мэйл, у ініцыятыўнай групе толькі ён сам.

ЦВК пастанавіў яго не рэгістраваць, як і блогера Ціханоўскага.

Ціханоўскаму адмовілі ў рэгістрацыі — няма подпісу пад дакументамі

Віталь Зялкоўскі праславіўся сваімі суровымі фотамі ля многіх еўрапейскіх славутасцяў і вядомы ў інтэрнэце як «суровы турыст» з Беларусі.

«Напісаў заяву ў ЦВК для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты РБ», — напісаў Зялкоўскі на сваёй старонцы Укантакце. У якасці доказу ён прыклаў скрыншот сваёй заявы 11 мая. Месцам пражывання пазначана Маладзечна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула